Устаноўлены рэкорд хуткасці набору тэксту носам (відэа)
103 словы мужчына надрукаваў за 47,44 секунды.
Жыхар індыйскага горада Хайдарабада Махамед Хуршыд Хусейн устанавіў сусветны рэкорд па хуткасным наборы тэксту носам. 23-гадовы мужчына надрукаваў 103 словы за 47,44 секунды. За гэтым сачылі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса.
Як піша газета The Daily Mirror, індыец рыхтаваўся да свайго рэкорду тры гады. Штодня ён праводзіў трэніроўкі. У лютым 2012-га Махамед Хуршыд Хусейн надрукаваў за 3,43 секунды ўсе літары англійскага алфавіту.