Усё яшчэ не "па 500". У якіх раёнах Беларусі жывуць найбядней

Што ў Беларусі з заробкамі?

Што ў Беларусі з заробкамі? / @rubanau_collage

Чыноўнікі выхваляюцца ростам сярэдняй зарплаты ў Беларусі: у 2023-м яна склала 1915 рублёў. Але калі глядзець па рэгіёнах краіны і канкрэтных прафесіях, усё не так радасна.

Менш за ўсіх зарабляюць жыхары Кармянскага раёна Гомельскай вобласці — 1229 рублёў. Таксама ў тройку найбяднейшых уваходзяць Шаркаўшчынскі (1256 рублёў) і Кастрычніцкі (1256 рублёў) раёны. Памятаем, што трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% на ФСАН, то-бок па факце лічбы прыкметна меншыя. Далёка да запаветных "па пяцьсот".

А самай высокай "палучкай" могуць пахваліцца жыхары Мінска (2569 рублёў), Салігорскага (2346 рублёў) і Астравецкага раёнаў (2340 рублёў).

А што адбываецца ў сельскай гаспадарцы, адукацыі і медыцыне, пра якія так часта кажуць чыноўнікі? Еўрарадыё пакапалася ў статыстыцы.

 

Што ў настаўнікаў?

У 2023 годзе беларускія педагогі ў сярэднім зараблялі 1317 рублёў у месяц — гэта амаль на 200 рублёў больш, чым за год да таго. Але пры гэтым да сярэдняга заробку па краіне не хапае амаль 600 рублёў.

Менш за ўсё работнікі сферы адукацыі зарабляюць у Мёрскім раёне — 1086 рублёў, сціплыя даходы ў педагогаў з Краснапольскага (1089 рублёў) і Клімавіцкага (1097 рублёў) раёнаў. А калі адняць 14% падаткаў, атрымаецца нават менш за 1000 рублёў на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі