Увесь свет сачыў, як янот па сцяне "штурмаваў" хмарачос (фота)

Увесь свет сачыў, як янот па сцяне "штурмаваў" хмарачос (фота)

Увесь свет сачыў, як у амерыканскім горадзе Сэнт-Пол (штат Мінесота) янот па сцяне "штурмаваў" хмарачос. Спалоханая жывёла (перад гэтым янота напалохалі пажарныя, якія хацелі яго дастаць з нішы суседняга дома) падымалася на дах 23-павярховага будынка 20 гадзін. За гэты час у яе з'явіўся ўласны акаўнт у Twitter і хэштэг  #mprraccoon. З месца падзей вялі трансляцыю некалькі мясцовых тэлеканалаў.

На даху янота чакалі ратавальнікі, але ён спачатку вырашыў адпачыць у нішы акна на 23-м паверсе. Толькі пазней ён падняўся на дах, дзе яго "затрымалі" і накармілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі