Ужо месяц ідзе праверка экс-супрацоўніцы "СБ", якая атрымала прытулак у Германіі

Ужо месяц ідзе праверка экс-супрацоўніцы "СБ", якая атрымала прытулак у Германіі

Нямецкі фонд ужо месяц праводзіць праверку па справе экс-супрацоўніцы газеты "Беларусь Сегодня" Святланы Галуза, якую падазраюць у "злівах" інфармацыі пра BySol. На пачатку года стала вядома, што Галуза атрымала ў Германіі стыпендыю і прытулак як "пацярпелая ад рэпрэсій", гэта выклікала вялікі скандал. 

"Першапачатковая заяўка спадарыні Галуза была ацэненая ў адпаведнасці з крытэрамі і прызнана адпаведнай патрабаванням. Мы сапраўды разглядаем справу спадарыні Галуза пасля з'яўлення інфармацыі, на якую вы звярнулі ўвагу [пра "злівы" інфармацыі прапагандыстам. — Еўрарадыё]. Гэтая ацэнка ў цяперашні час працягваецца", — адказалі журналістам Еўрарадыё ў фондзе European Centre for Press and Media Freedom.

Канкрэтыкі па ходзе праверкі фонд не прыводзіць — спасылаецца на меркаванні канфідэнцыяльнасці і бяспекі.

"Акрамя таго, мы выкарыстоўваем магчымасць вывучыць, ці ёсць неабходнасць узмацняць нашы ўнутраныя працэдуры праверкі. Гэты паралельны працэс таксама працягваецца", — дадалі ў фондзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі