Ужо сёлета ў Беларусі могуць пачаць судзіць памерлага

У РБ завочна будуць судзіць і памерлых / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У РБ завочна будуць судзіць і памерлых / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Ужо сёлета ў Беларусі могуць пачаць судзіць памерлага. Генпракурор Андрэй Швед рапартуе пра вынікі расследавання справы аб генацыдзе падчас Другой сусветнай вайны.

"У лістападзе мы плануем накіраваць першыя матэрыялы ў дачыненні да аднаго з катаў, які служыў ва ўкраінскім нацыяналістычным батальёне, — кажа Швед. — Праца практычна завершана. Зараз мы ўдакладняем юрыдычныя працэдуры. Таксама сёлета сыдуць матэрыялы яшчэ ў дачыненні да двух карнікаў. У наступным годзе плануем не менш за 15-20 матэрыялаў накіраваць у нацыянальныя суды".

Пра тое, што сёлета ў РБ пачнуцца завочныя суды не толькі над жывымі, але і над памерлымі, генпракурор заявіў у канцы зімы. Паводле яго слоў, судзіць збіраюцца катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў судзіць не будуць — камуністычныя злачынствы ў Беларусі не расследуюцца.

Андрэй Швед меў на ўвазе Уладзіміра Катрука, які памёр у 2015-м у Канадзе ва ўзросце 93 гадоў. Яго выдачы патрабавала Расія — абвінавачвалі па справе спалення ў 1943 годзе беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. Сам Катрук гэта адмаўляў.

Ужо сёлета ў Беларусі могуць пачаць судзіць памерлага
Генпракурор, міністр абароны і прэм'ер РБ думаюць пра генацыд / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі