Узламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook

Узламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook

Раніцай 12 чэрвеня была ўзламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook. Ад імя Следчага камітэта там была змешчаная інфармацыя, што "Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі спыняе ўсю дзейнасць, якая з'яўлялася недружалюбнай у адносінах Расійскай Федэрацыі". Пазней з'явілася іншае фэйкавае паведамленне.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч сказаў Еўрарадыё, што цяпер робяцца спробы аднавіць доступ да старонкі, інфармацыя, якая там змешчаная, не адпавядае сапраўднасці. Ці нагадвае спланаваную акцыю? "Пакуль складана пра гэта гаварыць, будзем разбірацца", — кажа Кабаковіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак быў узламаны акаўнт у Twitter намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максіма Рыжанкова. Там быў змешчаны фэйкавы ліст за подпісам Наталлі Качанавай, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў Маскву кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Расіі. У ім выказваліся ад імя кіраўніка дзяржавы "прабачэнні расійскім калегам за арганізаваныя намі меры супраць Расійскай Федэрацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі”. Яшчэ ўчора праваахоўныя органы пачалі высвятляць, хто стаіць за гэтай правакацыяй.

Як вядома, 12 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разгледжана апеляцыя па гучнай справе аўтараў расійскага сайта "Рэгнум".

Узламаная старонка Следчага камітэта Беларусі ў Facebook
Так выглядае ўзламаная старонка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі