Ва Украіне часова забаранілі трансляцыю расійскіх тэлеканалаў

Адпаведную пастанову 25 сакавіка прыняў Кіеўскі акруговы адміністрацыйны суд, паведамляе УНІАН. Трансляцыя расійскіх тэлеканалаў ва Украіне прыпыненая на час разгляду пазоваў Нацыянальнага савета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання да кампаніі, якая з'яўляецца асноўным транслятарам гэтых каналаў.



У сераду Нацсавет патлумачыць, што гэтая пастанова суда азначае для кабельных аператараў.



Нацсавет па тэлерадыёвяшчанні падаў пазоў у суд наконт таго, ці адпавядаюць праграмы некаторых расійскіх тэлеканалаў украінскаму заканадаўству.



Фота — vladtime.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі