Ва Украіне мяжу з Беларуссю называюць "зонай пастаяннай небяспекі"

На ўкраінска-беларускай мяжы

На ўкраінска-беларускай мяжы / t.me/DPSUkr/

Ва Украіне мяжу з Беларуссю называюць "зонай пастаяннай небяспекі". Украінскія памежнікі паказалі чарговы сюжэт пра тое, як рыхтуюцца да магчымага чарговага наступу расійскіх войскаў з тэрыторыі РБ.

"Шматкіламетровыя акопы, мінныя палі і некалькі ліній загароджанняў, — кажуць у ім. — Гэта невялікая частка таго, што падрыхтавалі для сустрэчы ворага... Рэшту сюрпрызаў трымаюць у таямніцы. Кажуць, сістэма абароны пастаянна ўдасканальваецца. Усе падазроныя рухі "на тым" баку [мяжы] адразу фіксуюцца".

Ва Узброеных сілах Украіны яшчэ летась казалі, што паўночная мяжа стала "непраходнай для ворага". Паўмільёна супрацьтанкавых мін устанавілі на ўкраінска-беларускай мяжы з лета 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі