Ва Украіне набыў моц закон аб амністыі ўдзельнікаў Еўрамайдана

Чакаецца, што будуць закрытыя 108 крымінальных спраў, 268 удзельнікаў акцый пратэсту будуць вызваленыя ад адказнасці. Максімальны тэрмін для закрыцця спраў — 30 дзён, адзначае сайт liga.net. Разам з тым, як лічаць у апазіцыі, справы супраць атрадаў самаабароны Майдана не трапяць пад амністыю.



У нядзелю пратэстоўцы вызвалілі будынак Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі і памяшканні абласных дзяржаўных адміністрацый у пяці абласцях. Акрамя таго, была вызвалена вуліца Грушэўскага ў Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі