Ва Украіне падчас змагання з "унутраным ворагам" знайшлі "беларускі след"

Нейкія грамадзяне Беларусі праходзяць па гучных крымінальных справах ва Украіне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Нейкія грамадзяне Беларусі праходзяць па гучных крымінальных справах ва Украіне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

"СБУ наносіць глабальны ўдар па ўнутраным ворагу", заявіў у сераду яе старшыня Васіль Малюк. Ён пракаментаваў дзясяткі ператрусаў, якія прайшлі ў бізнесменаў, палітыкаў, чыноўнікаў у розных рэгіёнах. Па словах Малюка, гаворка пра людзей, якія "сваімі дзеяннямі шкодзяць бяспецы дзяржавы ў розных сферах... падрываюць эканоміку краіны і стабільнае функцыянаванне абаронча-прамысловага комплексу". Частку з іх ён называе "здраднікамі Украіны і агентамі расійскіх спецслужбаў", іншых — карупцыянерамі, прадстаўнікамі арганізаванай злачыннасці.

Старшыня СБУ падкрэслівае, што выконвае заданне прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Падчас сённяшніх ператрусаў выявіўся і "беларускі след". Высветлілася, што некаторыя ўкраінскія камерцыйныя структуры ўдзельнічалі ў легалізацыі сродкаў грамадзян РБ і РФ, якія знаходзяцца пад украінскімі і заходнімі санкцыямі (прозвішчы не называюцца). СБУ займаецца ліквідацыяй гэтых схемаў. Сцвярджаецца, што ў іх удзельнічалі "асобныя будаўнічыя кампаніі Кіева".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі