Ва ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага праходзяць ператрусы

Ператрус у Ігара Каламойскага / pravda.com.ua
Ператрус у Ігара Каламойскага / pravda.com.ua

Служба бяспекі Украіны і Бюро эканамічнай бяспекі праводзяць ператрусы ў доме ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага, паведамляе "Украінская праўда".

Расследаванне датычыць махлярства ў дачыненні да кампаній "Укрнафта" і "Укртатнафта".

Гаворка ідзе аб растраце нафтапрадуктаў на 40 мільярдаў грыўняў і ўхіленні ад мытных плацяжоў на вялізныя сумы, піша выданне са спасылкай на сілавыя структуры.

Цікава, што Уладзіміра Зяленскага лічылі акурат стаўленікам Каламойскага на пасадзе прэзідэнта.

Ва ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага праходзяць ператрусы
Ва ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага праходзяць ператрусы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі