Ва Украіне перакрылі пастаўкі кантрабандных угнаенняў і тытуню з Беларусі

Украінска-беларуская мяжа

Украінска-беларуская мяжа / @tymoshenko_kyrylo

У Валынскай вобласці Украіны спынілі дзейнасць арганізаванай групы, якая займалася кантрабандай беларускіх угнаенняў, лекаў і тытунёвых вырабаў. У групу ўваходзілі грамадзяне Беларусі і Украіны, піша "Радыё Свабода".

Паводле звестак украінскіх следчых, кантрабандны калідор на мяжы працаваў як мінімум з кастрычніка 2023 года. Тавары перапраўлялі ў раёне населеных пунктаў Гута Ратнаўскага раёна і Мельнікі Шацкага раёна Валынскай вобласці. Найбліжэйшыя беларускія вёскі ляжаць у Маларыцкім раёне, але паміж імі няма дарог, а ў шэрагу выпадкаў тэрыторыя наогул непраходная — лясы і балоты. Паводле звестак следства, кантрабандысты пастаянна назіралі за аператыўнай абстаноўкай на мяжы, збіралі інфармацыю пра размяшчэнне асабістага складу і ваеннай тэхнікі пагранічнікаў, пра графік патрулявання з дапамогай беспілотнікаў. Гэтыя звесткі былі патрэбныя для таго, каб без перашкодаў перамяшчаць тавары.

Падазраваных злавілі падчас здзелкі — яны прадавалі 500 кілаграмаў беларускіх мінеральных угнаенняў жыхару пасёлка Ратна ў Валынскай вобласці. У складзе ўгнаенняў могуць быць "моцныя атрутныя рэчывы", мяркуе следства.

Справу расследуюць паводле артыкулаў "перашкода законнай дзейнасці Узброеных сіл Украіны і іншых вайсковых фармаванняў у асаблівы перыяд" (санкцыя — да 8 гадоў пазбаўлення волі) і "кантрабанда атрутных рэчываў" (ад 3 да 7 гадоў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі