Пад Вуглядарам загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў / t.me/belwarriors
Эдуард Лобаў / t.me/belwarriors

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках сябры яго сям’і. Гэта ўжо 34-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі (з 24 лютага 2022-га загінулі амаль два дзясяткі беларускіх добраахвотнікаў).

Радыё Свабода ўдакладняе, што Лобаў загінуў 26 студзеня пад Вуглядарам, дзе ідуць цяжкія баі. Беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных сіл Украіны, летась удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці, у апошнія месяцы ваяваў у раёне Вуглядара.

"Ён з паплечнікам "паляваў" на танкі з Джавэлінам, — расказвае Аляксандр Малчанаў, які служыў з Эдуардам. — Потым уступіў у бліжні бой, асабіста знішчыў больш за 5 расіян. Атрымаў асколачнае раненне. Неўзабаве памёр".

Эдуарду Лобаву было 34 гады. Ён — былы сустаршыня "Маладога фронту". У войску служыў у Віцебску ў паветрана-дэсантнай брыгадзе. Быў у зняволенні ў Беларусі ў 2010-2014 гадах, прызнаваўся палітвязнем. З лета 2015-га ваяваў за Украіну, быў у складзе Тактычнай групы "Беларусь". Ваяваў Лобаў супраць расійскіх акупантаў і пасля 24 лютага 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі