Ва Украіне загінуў праваабаронца з Расіі, які быў танкістам

Ва ўкраінскім горадзе Дэбальцава загінуў расійскі праваабаронца Ігар Шувалаў. У Пецярбургу ён раней быў намеснікам упаўнаважанага па правах чалавека, ва Украіне стаў камандзірам танкавага ўзвода войска так званай "Луганскай народнай рэспублікі".

Як інфармуе "Росбалт", у 1993-м Шувалаў абараняў Белы дом у Маскве, пасля ваяваў у Югаславіі. Летам 2014-га ён паехаў у Данецк. З сабой ён узяў групу маладых хлопцаў. Неўзабаве былы праваабаронца перабраўся ў Луганск, прайшоў навучанне на танкіста, стаў камандаваць танкавым узводам, атрымаў афіцэрскае званне.

Вядома, што Ігар Шувалаў некалькі разоў вяртаўся ў Пецярбург, але кожны раз зноў ехаў на Данбас. У сярэдзіне лютага ён удзельнічаў у штурме баевікамі Дэбальцава, якое ўтрымлівалі ўкраінскія войскі. 10 лютага ў баю расіянін атрымаў цяжкае раненне. Праз тры дні яго адключылі ад апарата жыццезабеспячэння. Было Шувалаву каля 60 гадоў. Яго ўжо пахавалі на радзіме.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі