Ва Украіне з'явіліся шэсць гарадоў-герояў

Ва Украіне з'явіліся шэсць гарадоў-герояў

Ва Украіне з'явіліся шэсць гарадоў-герояў. Указ аб прысваенні ганаровых званняў падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны, гарадамі-героямі сталі Харкаў, Чарнігаў, Марыупаль, Херсон, Гастомель і Валнаваха. Такім чынам быў адзначаны "подзвіг, масавы гераізм і стойкасць грамадзян, прадэманстраваныя ў абароне сваіх гарадоў падчас адбіцця ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны".

Украіна стрымлівае атакі расійскіх войскаў з 24 лютага. Са згаданых гарадоў у поўным акружэнні знаходзіцца Марыупаль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі