Ва ўкраінскай Вінніцы пратэстоўцы захапілі абласную адміністрацыю
Людзі патрабуюць адстаўкі губернатара.
У гэтым жа будынку размяшчаецца абласны савет. У сесійным зале пратэстоўцы абкружылі дэпутатаў рэгіяналаў і скандуюць: “Ганьба!” і “Адстаўка!”, перадае korrespondent.net
У шэрагу абласных цэнтраў Украіны адбываюцца мітынгі каля будынкаў адміністрацый, некаторыя з іх захопленыя мітынгоўцамі. Міліцыя распачала крымінальную вытворчасць за спробы захопу будынкаў Ровенскай і Чарнавіцкай абласных адміністрацый.