Вадзім Сашурын: “Плаціце 1000 долараў – і я буду трэнерам”
Галоўны трэнер беларускай зборнай па лыжных гонках збіраецца пакінуць сваю пасаду і нават сыйсці са спорту. Гэта нечаканая навіна. Легендарны біятланіст узначальваў лыжную зборную толькі год. І менавіта пад яго кіраўніцтвам лыжнік Леанід Карніенка заваяваў срэбра на чэмпіянаце свету на 15-кіламетровай гонцы. Дарэчы, гэта быў першы беларускі медаль у гэтым відзе спорту ў сусветнай гісторыі.
Як паведаміў Еўрарадыё спартовец, прычынай яго жадання сысці стаў нізкі заробак. Пра тое, колькі зараз атрымлівае трэнер нацыянальнай зборнай па лыжных гонках, кажа Вадзім Сашурын:
“700 тысячаў. Сядзець за мяжою ўвесь час, нават на тэлефоне, на роўмінгу мінімум 200 долараў выходзіць, плюс я матэрыяльна адказная асоба, то бок калі там дзе лыжы зламалі, яшчэ што-небудзь – гэта ўсё на мне адлюстроўваецца. Дый сям’ю я сваю паўгоду не бачыў. Які тут сэнс? Дзе рэнтабельнасць гэтага бізнэсу? Паўтара мільёна заплацілі прэміяльных за цэлы год. Я думаю, што было там за што плаціць”.
Па словах спартоўца, ён пагодзіцца застацца, калі яго заробак складзе тысячу долараў. Але пакуль яму такі заробак прапанаваць не могуць.
Вадзім Сашурын: “Сустракаўся з міністрам, і мы вырашылі пачакаць да атэстацыі, каб канчаткова прыняць рашэнне. Заява з майго боку падрыхтаваная, а міністэрства яшчэ канчаткова не вызначылася, мне не падпісалі заяву. Міністр папрасіў пачакаць: ён сказаў, што паспрабуе знайсці нейкія варыянты, хацелася б мяне ўтрымаць, але ў нас магчымасці абмежаваныя”.
Нагадаем, што Вадзім Сашурын з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па біятлоне. Таму пасада галоўнага трэнера па лыжных гонках была для яго даволі новай, як і сам від гэтага спорту.
Вадзім Сашурын: “Калектыў і від спорту вельмі цяжкі. Розніца з біятлонам вельмі вялікая. Чаму я і кажу, што гэтае псаванне нэрваў не каштуе гэтых грошай. Я разумею, што камусьці я мог не падабацца. Але ж у мяне сваё бачанне, я бачыў, дзе ёсць праблема ў лыжных гонках. Я змагаўся з ёй як мог, нешта ж атрымалася. Пакуль я яшчэ не бачу, каго можна паставіць у замену”.
Але відавочна, што з пастаўленай мэтай спартовец справіўся добра. Срэбра Леаніда Карніенкі не магло не ўразіць. Няўжо і заслугі Леаніда таксама не былі адзначаны? Кажа Вадзім Сашурын:
“Не, ну ён-то асобна. Яму якраз-такі добра заплацілі. А трэнеры атрымліваюцца нібыта не пры справах. Дзяржава вось так пытанні вырашае. А на энтузіязме я ўжо год адпрацаваў і з мяне гэтага хопіць”.
Дарэчы, як прызнаўся Вадзім Сашурын, калі ён усё ж такі сыйдзе, то больш ніколі не вернецца ў спорт.
Вадзім Сашурын: “Усё. А навошта тады я патрэбен у спорце? Такая сітуацыя, і не ў стане на яе паўплываць. Ды я і сам не хачу сыходзіць са спорту, а што рабіць? У мяне сям’я, і мне патрэбна займацца ёю”.
Еўрарадыё датэлефанавалася да старшыні дырэктарату нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Аляксандра Шэвеля, які пацвердзіў магчымае развітанне з трэнерам:
“Размовы маюць пад сабою грунт. Зараз ён пакуль яшчэ не сышоў. 22 траўня будзе акрэдытацыя нацыянальнай каманды па лыжных гонках, передасць дакументы федэрацыі. Святое месца пустым не бывае. Ёсць варыянты іншых арганізацый, структуры каманды і гэтак далей. Мясцовы трэнер будзе”.
Застаецца толькі чакаць 22 траўня. Менавіта тады стане вядома, хто ўсё ж такі будзе “стаяць ля стырна” беларускай нацыянальнай зборнай па лыжных гонках.
Фота — images.newsru.com