Вахцёрцы далі 1,5 года "хіміі" за абразу міліцыянера — сам ён ужо звольніўся
Вахцёр аднаго з інтэрнатаў Віцебска, 51-гадовая Вера Струніна, атрымала 1,5 года "хіміі" за публічную абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), паведамляюць праваабаронцы.
Жанчына размясціла кароткі каментар на адрас віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна — сам ён ужо звольніўся з міліцыі.
Струніна пакінула свой каментар пад фотаздымкам, на якім міліцыянер распыляе газ на грамадзян.
Гэты запіс і негатыўныя каментары пад ім убачыла 34-гадовая хатняя гаспадыня Наталля Селюкова — менавіта яна звярнулася ў міліцыю з просьбай даць ім прававую ацэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.