Вакульчык — сакратар Савета бяспекі, Тэртэль — старшыня КДБ
Валерый Вакульчык прызначаны сакратаром Савета бяспекі (замест Андрэя Раўкова), а Іван Тэртэль — старшынёй Камітэта дзяржбяспекі (замест Вакульчыка).
Такія рашэнні прыняў 3 верасня Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
На пасаду старшыні Камітэта дзяржкантролю прызначаны выканаўцам абавязкаў Васіль Герасімаў — дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні КДК.
Няяснай застаецца кар'ера Андрэя Раўкова — экс-міністра абароны і цяпер экс-сакратара Савета бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.