Валютная выручка Беларусі сёлета скарацілася на мільярд долараў
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацбанка.
У студзені-красавіку 2014 года валютная выручка склала 13 млрд 776 млн 500 тысяч долараў, у тым ліку ў красавіку — 3 млрд 532 млн 700 тысяч долараў. У параўнанні з красавіком 2013-га яна знізілася амаль на 300 млн долараў, ці на 7,7%.
Як інфармуе БелаПАН, асноўнай прычынай скарачэння паступлення валюты ў нашу краіну стала зніжэнне паступленняў ад экспарту тавараў.
Фота — ria.ru