Варатар ГК “Дынама” Андрэй Шыпенка готовы пакінуць Беларусь

Варатар мінскага гандбольнага клуба “Дынама” Андрэй Шыпенка гатовы вярнуцца ва Украіну. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю для сайта Isport.ua. Ён адгуляў у мінскім “Дынама” два гады — столькі доўжыўся яго кантракт з клубам. Цяпер ён думае падпісаць кантракт з клубам МЗЗ у Запарожжы, адкуль ён родам. Спадар Шыпенка кажа, што ўсё магло б скласціся іначай, але паўгода таму ён атрымаў сур’ёзную траўму і доўга не мог гуляць.
 
Цяпер ён гатовы працягнуць сваю кар’еру ў спорце, але ў сябе на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі