Васкрасенскі абтэлефаноўвае сваякоў палітвязняў

Юрый Васкрасенскі / Еўрарадыё

Юрый Васкрасенскі / Еўрарадыё

Палітвязняў у розных месцах зняволення па ўсё Беларусі апошнім часам масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Пра гэта даведаліся праваабаронцы цэнтра "Вясна".

У ліпені праваабаронцы паведамлялі, што ў наваполацкую калонію №1 штодня прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, каб прымусіць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Пра такі ж прымус у калоніі №15 у Магілёўскім раёне даведаліся ў тым жа месяцы журналісты.

Апошнімі тыднямі, як кажуць праваабаронцы, актыўную дзейнасць развіў Юрый Васкрасенскі: ён тэлефануе сваякам палітвязняў і расказвае ім пра ўмовы і акалічнасці памілавання. Васкрасенскі ўгаворвае, каб палітвязні пад уплывам сваякоў пісалі прашэнні на імя Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі