Вайцюшкевіч запрашае на Купалле на Нёмане

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў агра-сядзібе “Вайцюшкі” пройдзе Купалле на Нёмане. Гаспадар сядзібы, Зміцер Вайцюшкевіч чакае гасцей у суботу, 6-га: у гэты дзень, кажа музыка, госці могуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане. У нядзелю ж на рацэ адбудзецца традыцыйны купальскі абрад.

“6 ліпеня ў 22 гадзіны будзе шэсце на Нёман, будзем пускаць колы, запальваць вогнішчы і скакаць праз іх пад купальскія песні ад гурта GUDA. А пасля ўжо на тэрыторыі “Вайцюшкоў” пад кіраўніцтвам дзяўчат з “Гуды” чакаюцца танцы да ўпаду: ад старажытных да больш сучасных, — пералічвае “купальскія” забавы Зміцер Вайцюшкевіч. І жартаўліва дадае. — У межах крымінальнага кодэкса”.

Наведаць Вайцюшкі і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмане можна за 80 тысяч рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі