Вайскоўцы аспрэчваюць чуткі пра няштатную авіясітуацыю на парадзе ў Мінску
Пра гэта парталу TUT.BY заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык. Па ягоных словах, увесь пралёт паветранага эшалона быў праведзены ў адпаведнасці з заданнем без якіх-небудзь нюансаў і хібнасцяў. Лётчыкі цалкам выканалі задачу, заявіў Раменчык.
Як паведамляла Еўрарадыё (гл. таксама відэа), напярэдадні з'явілася інфармацыя пра тое, што пралёт чацвёркі бамбавікоў Су-24 і пяцёркі навучальных самалётаў Л-39 ледзь не скончыўся трагедыяй. Адзін з самалётаў Су-24 нібы нахіліўся, а іншы рэзка змяніў курс і, як сведчаць відавочцы, праляцеў паміж жылымі дамамі ніжэй за ўзровень дахаў. Пры гэтым нібы цудам атрымалася пазбегнуць сутыкнення з адным з Л-39.