Віцэ-прэзідэнт ІІХФ: Фазель мусіць сказаць праўду — ЧС у Беларусі немагчымы

Віцэ-прэзідэнт ІІХФ: Фазель мусіць сказаць праўду — ЧС у Беларусі немагчымы

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель заявіў журналістам, што пасля Новага года наведае Мінск, каб абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам перспектывы правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. 

Як паведамлялася раней, да 11 студзеня ІІХФ павінна вырашыць, ці застанецца беларуская сталіца адным з месцаў правядзення турніру. 

Звесткі пра візіт у Мінск Фазеля пракаментаваў міцэ-прэзідэнт ІІХФ Калерва Кумола

"Цяпер сітуацыя выглядае нашмат больш пэўна. Паступова гуляць у Беларусі стала немагчыма. Я настойваў на гэтым ужо даўно. Першапачаткова я быў адзін, затым мяне падтрымаў датчанін. Паступова ціск стаў нарастаць. Фазель павінен сказаць Лукашэнку праўду: чэмпіянат свету на тэрыторыі Беларусі немагчымы", — прыводзіць словы Кумолы сайт championat.com.

Кумола не выключае, што Латвія зможа адна прыняць чэмпіянат свету. Па яго словах, латвійскі бок заявіў, што гатовы пабудаваць каток на футбольным стадыёне на 6000 гледачоў. 

Чэмпіянат свету па хакеі прызначаны на травень-чэрвень. Месцам яго правядзення былі абраныя Мінск і Рыга. Аднак пасля жорсткіх разгонаў мірных акцыяў Латвія выступіла супраць удзелу Беларусі ў арганізацыі турніру. Таксама супраць правядзення чэмпіянату ў Мінску выступілі нацыянальныя хакейныя федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі