"Віцебск" папоўніўся абаронцам жлобінскага "Металурга"

Як паведамляе сайт "Спорт Беларусь", кантракт з хакейным клубам "Віцебск" падпісаў беларускі абаронца Максім Цішкін. У мінулым сезоне абаронца правёў 6 матчаў у складзе мінскага "Юнацтва", а таксама 8 матчаў за жлобінскі "Металург". Галамі і дзейснымі перадачамі ў гэтых матчах Цішкін не вызначыўся. У сезоне 2008/2009 абаронца ў складзе "Юнацтва" стаў чэмпіёнам, а таксама заваяваў Кубак Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі