“Віцебск” пазбавіў брэсцкае “Дынама” надзеі на еўракубкі

“Віцебск” пазбавіў брэсцкае “Дынама” надзеі на еўракубкі

Футбольны клуб “Віцебск” пазбавіў брэсцкае “Дынама” надзеі на еўракубкі-2019. 10 лістапада ў рамках 28 тура чэмпіянату Беларусі віцебляне ў гасцях згулялі з “Іслаччу” і мінімальна яе перамаглі з лікам 1:0. Гэтая перамога дазволіла “Віцебску” заняць пакуль што 3-е месца ў турнірнай табліцы. А брэсцкае “Дынама” ў пятніцу прайграла “Гарадзеі” (0:1) і цяпер не здолее выйсці нават на 4-е месца, бо да бліжэйшага канкурэнта, салігорскага “Шахцёра”, 7 ачкоў.

Таксама 10 лістапада прайшлі такія матчы: “Нёман” — “Смалявічы” — 1:1, “Гомель” — “Мінск” — 0:2.

Раней, 9 лістапада мінскае “Дынама” выйграла ў “Слуцка” — 2:0.

Сёння згуляюць аўтсайдэры “Тарпеда” і “Дняпро”, а “Прамень”, усё яшчэ блізкі да зоны вылету, паедзе ў госці да “Тарпеда-БелАЗ”.

Матч “Шахцёр” — БАТЭ перанесены на 21 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі