Віцебскі рабочы загінуў, калі зразаў металічную канструкцыю

Віцебскі рабочы загінуў, калі зразаў металічную канструкцыю

Трагічнае здарэнне адбылося на адным з прадпрыемстваў Віцебска, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

63-гадовы рабочы 4 лістапада зразаў металічную канструкцыю. Пры гэтым канструкцыя абрынулася на мужчыну. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі супрацоўнікаў прадпрыемства, забралі неабходную дакументацыю. Усе абставіны трагедыі высвятляюцца.

Віцебскі рабочы загінуў, калі зразаў металічную канструкцыю
Здарэнне ў Віцебску / Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі