Віцяблянку арыштавалі за блакітныя і жоўтыя кветкі

Віцяблянку арыштавалі за блакітныя і жоўтыя кветкі

27 лютага на плошчы Перамогі ў Віцебску міліцыянты затрымалі Кацярыну Бекан

Нагодай, як паведамляюць праваабаронцы, сталі блакітна-жоўтыя кветкі ў руках у віцяблянкі. Міліцыянты склалі на яе пратакол паводле артыкула 24.23 КаАП — як за "несанкцыянаванае пікетаванне". 

1 сакавіка стала вядома, што суд арыштаваў Кацярыну на 10 сутак.

Раней беларусаў арыштоўвалі і штрафавалі толькі за белыя і чырвоныя кветкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі