Відэа ад Купалаўскага тэатру: "Мы хутка вернемся ў наш дом"
![Відэа ад Купалаўскага тэатру: "Мы хутка вернемся ў наш дом"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kupala.png.webp?itok=kO_FHUiS)
Купалаўскі тэатр змясціў на YouTube відэаролік пад назвай "Мы хутка вернемся, сябры!". Як вядома, з красавіка з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса яму давялося адмяніць спектаклі і часова перайсці выключна ў анлайн.
"Сумуем па вас, шаноўныя нашы гледачы, — пішуць купалаўцы. — Па вашых усмешках, эмоцыях, апладысментах, па вашай прысутнасці. Мы хутка вернемся ў наш дом. У Купалаўскі!".
Аптымізму гледачам надае з'яўленне ў канцы роліка вясёлага Янкі Купалы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.