Відэа: Італьянская паліцыя злавіла рабаўнікоў банкаматаў у масках Трампа

Відэа: Італьянская паліцыя злавіла рабаўнікоў банкаматаў у масках Трампа

Італьянская паліцыя выкрыла рабаўнікоў, якія здзяйснялі налёты на банкаматы ў масках прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта піша РБК.

Рабаўнікамі апынуліся двое ураджэнцаў правінцыі П'емонт на поўначы Італіі Віторыо і Іван Лафорэ — родныя браты ўзростам 27 гадоў і 31 год. Як мяркуюць карабінеры, яны паспелі здзейсніць некалькі дзясяткаў рабаванняў на тэрыторыі правінцыі П'емонт і скралі каля €100 тысяч.

Карабінеры напалі на след братоў, бо яны ўвесь час карысталіся адным і тым жа аўтамабілем Mercedes чорнага колеру. Методыка рабавання, якую мясцовыя СМІ назвалі "сурок", не змянялася. Злачынцы выкарыстоўвалі прыладу, што нагадвае рыдлёўку з пераключальнікам на канцы тронка (праз трубку былі праведзены кантакты). Канец прылады, начынены выбухоўкай, устаўляўся ў банкамат. Кантакты замыкаліся, і адбываўся выбух.

Карабінеры затрымалі злачынцаў падчас апошняй спробы рабавання, калі яны ўжо паспелі прывесці сваю прыладу ў дзеянне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі