Відэа, як брэсцкі пенсіянер уцякаў ад ДАІ на самаробным трактары
Брэсцкія даішнікі зладзілі пагоню за кіроўцам самаробнага трактара без рэгістрацыйных знакаў. Увагу інспектараў, як паведамляе сайт gaibrest.by, прыцягнула тое, што кіроўца ехаў па дарозе "не вельмі роўна".
Даішнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, уключыўшы пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру, а таксама гукавы сігнал. Аднак мужчына паспрабаваў уцячы.
Пераслед самаробнага трактара цягнуўся нядоўга: супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго ў лесе.
Паведамляецца, што кіраваў трактарам нецвярозы 62-гадовы мужчына. На яго склалі адміністрацыйныя пратаколы.