Відэа, якое баскетбалістка Леўчанка зняла ў Алімпійскай вёсцы ў Рыа
Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка зняла ў Алімпійскай вёсцы ў Рыа відэаролік, які змясціла ў Instagram. У ім можна пабачыць адзін з нумароў беларускай алімпійскай зборнай (частка яе ўжо прыляцела ў Бразілію). На відэа баскетбалістка Кацярына Сныціна ляжыць на ложку, трымаючы ногі на сцяне. Невядома, ці ложак для яе аказаўся замалы, ці гэта проста такая звычка ў спартсменкі.
Фота, як беларускія спартсмены жывуць у Алімпійскай вёсцы ў Рыа
Гулец італьянскай зборнай: Самі прыбіраемся ў сваіх нумарах у Рыа