Відэа забойства бяззбройнага чалавека снайперам
Аператар выпадкова засняў момант забойства вечарам 20 лютага каля Кастрычніцкага палаца.
"Я знаходзіўся за дзесяць крокаў ад яго з відэакамерай і здымаў агульны выгляд на майдан. Калі прагрымеў стрэл ён упаў", - піша аўтар роліка.
За два дні сутычак на вуліцах Кіева паводле афіцыйных дадзеных загінула каля 80-ці чалавек. Медыкі гавораць, што большасць з іх стала ахвярамі снайпераў.