Віктар Лукашэнка ад імя НАК раздае кіраўнікам раёнаў дзяржаўныя грошы

Віктар Лукашэнка ад імя НАК раздае кіраўнікам раёнаў дзяржаўныя грошы

Віктар Лукашэнка ад імя НАК, якім кіруе, па-панску раздае дзяржаўныя грошы. Здавалася б — сродкі на развіццё спартовай інфраструктуры Капыльскага раёна мусілі б быць прадугледжаныя ў бюджэце. Але не.

Сертыфікат на 100 тысяч рублёў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык атрымлівае ад НАК Беларусі з рук старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Віктар быў "абраны" кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў лютым 2021 года. Гэты "выбар" не прызналі ў Міжнародным алімпійскім камітэце.

У выніку палітыкі, якую праводзіць беларускі ўрад, большасць спартоўцаў з нашай краіны не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Часам іх не дапускаюць нават да дабрачынных мерапрыемстваў, як нядаўна адбылося з Вікторыяй Азаранка на старце US Open.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі