Віктарын: клішэ пра "апошнюю дыктатуру ў Еўропе" замінае рухацца наперад
![Віктарын: клішэ пра "апошнюю дыктатуру ў Еўропе" замінае рухацца наперад](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viktaryn-3107_0.jpg.webp?itok=sHdPSyzW)
"Я супраць усялякіх клішэ. Мне здаецца, што клішэ пра "апошнюю дыктатуру ў Еўропе" не дапамагае рухацца наперад", — заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза Андрэа Віктарын у інтэрв'ю Еўрарадыё. Такім чынам яна адказала на пытанне Змітра Лукашука, ці змяніла яна стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі за час працы ў Беларусі.
Дыпламат мяркуе, што ёй удалося паразумецца з беларускім кіраўніком. "Я радая, што мне ўдалося арганізаваць шмат візітаў у Беларусь", — падсумавала яна.
Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын завяршае працу ў Беларусі (у нашу краіну яна прыехала ў 2015-м). Ужо прызначаны новы кіраўнік прадстаўніцтва, а спадарыня Віктарын будзе прадстаўляць інтарэсы ЕС у Арменіі.