Вікторыя Азаранка пяты раз за сезон знялася са спаборніцтваў

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на стадыі чвэрцьфіналу завяршыла выступленне на турніры ў Цюрыху.
17 кастрычніка яна сустракалася з іспанкай Анабель Медзіна-Гарыгес і знялася са спаборніцтваў, выйграўшы першы сэт 6:4 і прайграўшы другі 3:6.

Як нагадвае БелаПАН, у цяперашнім сезоне беларуская тэнісістка ўжо пяць разоў здымалася са спаборніцтваў з-за траўмы. Раней гэта адбывалася ў студзені, двойчы ў траўні і чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі