Вікторыя Азаранка ў Цынцынаці перамагла 11-ю ракетку свету
Вікторыя Азаранка / Jimmie48/WTA, ілюстрацыйнае фота
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (18-ае месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 турніру ў Цынцынаці.
Яна выйграла ў Барбары Крэйчыкавай (11) з Чэхіі ў двух сэтах — 6:3, 7:5. Прычым у другім сэце наша суайчынніца прайгравала 2:5, але потым узяла пяць геймаў запар.
Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін.
А вось яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (74) прайграла ў Цынцынаці і выбыла з турніру. Яна сустракалася з прадстаўніцай Кітая Цыньвэнь Чжэн (24).
У гульні, якая працягвалася 1 гадзіну 18 хвілін кітаянка была безумоўна мацнейшай — 6:1, 6:4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.