Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA паднялася на 54-е месца
У абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Вікторыя Азаранка паднялася з 63-га на 54-е месца.
На мінулым тыдні наша тэнісістка дайшла да чвэрцьфіналу турніру ў Токія. Матч з Ёханай Контай з Італіі Азаранка завяршыла датэрмінова — у сувязі з праблемамі са здароўем.
Найлепшая з беларускіх тэнісістак Арына Сабаленка па-ранейшаму займае ў рэйтынгу 20-ю пазіцыю. Сёння яна выступіць на турніры ў кітайскім Ухані.
У першую сотню WTA ўваходзяць яшчэ дзве нашыя суайчынніцы. На 32-м месцы знаходзіцца Аляксандра Сасновіч, а на 64-м — Вера Лапко.