Вікторыя Азаранка ўжо 25-я ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка апусцілася на яшчэ адзін радок, тыдзень таму яна была 24-й. У яе цяпер толькі 1813 ачкоў. Нагадаем, на нядаўнім адкрытым чэмпіянаце ЗША Азаранка дайшла да чвэрцьфінала, дзе саступіла Кацярыне Макаравай з Расіі.

Тройка лідараў рэйтынгу нязменная: амерыканка Серэна Уільямс (9430 ачкоў), Сімона Халеп з Румыніі (6160) і чэшка Петра Квітава (5926).

Беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася з 97-га на 93-е месца, у яе 612 балаў. Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася з 114-га на 154-е месца.

Сёння ў Токіё стартуе турнір катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам 1 млн долараў. Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе сустрэнецца з Кіміка Датэ-Крум з Японіі, якая займае ў рэйтынгу 86-ы радок.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі