Вікторыя Азаранка вернецца на корт на наступным тыдні
Беларуская тэнісістка згуляе на турніры ў Істбарне, які стартуе 14 чэрвеня.
Азаранка разглядае ўдзел у гэтым турніры, як падрыхтоўку да Уімблдона. Яна лічыць, што травяныя корты Істбарна для гэтага падыходзяць ідэальна, адзначае "Прессбол".
Нагадаем, Вікторыя Азаранка не гуляла на афіцыйных турнірах з пачатку сакавіка. 24-гадовая спартсменка доўга залечвала траўму, нядаўна прапусціла "Ралан Гарос". У выніку, Азаранка на гэтым тыдні апусцілася ў рэйтынгу WTA з 5-га на 8-ы радок.