Вікторыя Азаранка выйграла першы матч пасля траўмы
Беларуская тэнісістка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ў амерыканскім Карлсбадзе.
У паядынку другога круга яна абыграла італьянку Франчэску Ск'явонэ — 6:2, 6:3. У наступным раўндзе трэцяя ракетка свету сустрэнецца з пераможцай пары Урсула Радваньска — Ялена Янкавіч, піша "Прессбол".
Нагадаем, што на Уімблдоне Азаранка атрымала траўму. Гульня ў Карлсбадзе стала першай пасля траўмы, і наша суайчынніца яе выйграла.
Фота — pressball.by