Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал "Australian Open"
Беларуская тэнісістка стала ўдзельніцай чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў жаночым адзіночным разрадзе.
У паядынку чацвёртага круга яна выйграла ў амерыканкі Слоўн Стывенс — 6:3, 6:2, паведамляе "Прессбол".
За права выхаду ў паўфінал Азаранка пазмагаецца з пераможцай сустрэчы Агнешка Радваньска (Польшча) / Гарбін Мугуруса (Іспанія).