Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру "Australian open"
У матчы першага круга беларуская тэнісістка абыграла прадстаўніцу Швецыі Юхану Ларсэн — 7:6 (7:2), 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 36 хвілін.
У наступным крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе Азаранка сустрэнецца з пераможцай пары Барбара Захлавава-Стрыкава — Сувей Хсье, піша "Прессбол". Матч можа адбыцца ўжо ў чацвер, 16 студзеня.
Нагадаем, што ў мінулым годзе наша суайчынніца выйграла "Australian open".
Фота — pressball.by