На Уімблдоне Вікторыя Азаранка выйграла ў 16-й ракеткі свету

На Уімблдоне Вікторыя Азаранка выйграла ў 16-й ракеткі свету

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Уімблдона. У сераду, 5 ліпеня, у 1/32 фіналу прэстыжнага тэніснага турніру яна выйграла ў двух сэтах у расіянкі Алены Весніной — 6:3, 6:3. Весніна — 16-я ракетка свету, Азаранка пакуль займае 683-е месца ў рэйтынгу WTA. У 3-м раўндзе беларуска сустрэнецца з брытанкай Хізер Уотсан (102).

Сёння ў 1/32 фіналу таксама згуляе беларуска Арына Сабаленка (136-е месца ў рэйтынгу). Яе саперніца — немка Карына Вітхафт (65). Арыенціровачны час пачатку паядынку — 17.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі