Вікторыя Азаранка захавала другое месца ў рэйтынгу WTA

У першай дзесятцы, як сведчыць афіцыйны сайт арганізацыі, зменаў не адбылося. Наша суайчынніца займае другое месца.



Як паведамляла Еўрарадыё, 6 лютага Азаранка знялася з турніру ў сталіцы Катара. Меркавалася, што пасля гэтага наша тэнісістка згубіць пазіцыю другой ракеткі свету. Гэтага не адбылося. Аднак Азаранка цяпер толькі на 11 ачкоў апярэджвае кітаянку Лі На, якая займае трэцяе месца.




Рэйтынг WTA



1 (1). Серэна Уільямс (ЗША) — 13 000 ачкоў



2 (2). Вікторыя Азаранка (Беларусь) — 6581



3 (3). Лі На (Кітай) — 6570



4 (4). Агнешка Радваньска (Польшча) — 5750



5 (5). Марыя Шарапава (Расія) — 5600



6 (6). Петра Квітава (Чэхія) — 4745



7 (7). Сара Эрані (Італія) — 4425



8 (8). Алена Янкавіч (Сербія) — 4310



9 (9). Ангеліка Кербер (Нямеччына) — 4030



10 (10). Сімона Халеп (Румынія) — 3760



Фота — protennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі