Вольга Гаварцова прайграла на старце тэніснага турніру ў Дубаі
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла ў стартавым матчы тэніснага турніру ў Дубаі з прызавым фондам 2 мільёны долараў. 16 лютага ў першым крузе яна саступіла ўкраінцы Алене Бандарэнцы з лікам 4:6, 3:6. Днём раней на старце спаборніцтваў дуэтаў (1/16 фіналу) Таццяна Пучак і расіянка Анастасія Радзівонава перамаглі Веру Душэвіну з Расіі і Марыю Карытцаву з Украіны — 7:5, 4:6, 10:7.
У кваліфікацыі адзіночнага разраду Пучак без барацьбы выйшла ў другі раунд пасля адмовы Марын Жыро з Маўрыкія, а затым прайграла кітаянцы Цзы Янь — 6:4, 1:6, 1:6.
БелаПАН
У кваліфікацыі адзіночнага разраду Пучак без барацьбы выйшла ў другі раунд пасля адмовы Марын Жыро з Маўрыкія, а затым прайграла кітаянцы Цзы Янь — 6:4, 1:6, 1:6.
БелаПАН