Вольга Гаварцова прайграла ў ½ тэніснага турніра ў Ташкенце

Ізраільцянка Шахар Пеер стала першай фіналісткай турніра ў Ташкенце. У паўфінальным паядынку 22-гадовая Пеер, якая займае 46-ы радок сусветнага рэйтынгу, перамагла беларускую тэнісістку Вольгу Гаварцову — 73-ю ракетку свету.
Раней тэнісісткі сустракаліся на корце пяць разоў. Наперадзе па асабістых сустрэчах была Гаварцова — 3:2.

У першым сэце перавагай валодала беларуская тэнісістка. Аднак з 11 сваіх брэйк-поінтаў Вольга змагла рэалізаваць толькі 2. У адказ Пеер таксама змагла зрабіць два брэйкі. Усё вырашалася ў апошняй скарочанай партыі. Перамагла Пеер — 7:6 (5).

У другой партыі Пеер змагла наладзіць гульню на сваёй падачы і не дазволіла Гаварцовай зарабіць ніводнага брэйкавага мяча. Пры гэтым ізраільцянка ізноў двойчы ўзяла падачу Гаварцовай і давяла матч да перамогі — 6:2.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 57 хвілін, паведамляе сайт GoTennis.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі