Воля да перамогі: Беларусь выйграла ў Казахстана з лікам 5:2 (відэа)

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Нямеччыне прайшоў стартавы матч беларускай зборнай з Казахстанам. Беларусы выйгралі з лікам 5:2 (0:0, 2:2, 3:0). Адзначым, што ў 2-м перыядзе наша каманда прайгравала — 0:2. Аднак шайбы Дзмітрыя Мялешкі, Міхаіла Стэфановіча, Аляксея Калюжнага, Руслана Салея і Сяргея Дзямагіна прадэманстравалі, якую волю да перамогі мае наша нацыянальная зборная.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе 11 траўня з камандай Славакіі, якую ачольвае Глен Хэнлан.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі