Вучань з Наваполацка — адзіны хлопец, які набраў 400 балаў на ЦТ
Марк Мацкевіч / vitvesti.by
Марк Мацкевіч — адзіны хлопец сярод чатырох абітурыентаў, якія сёлета на ЦТ набралі 400 балаў, піша выданне "Витебские вести".
Юнак набраў максімальныя балы на ЦТ па рускай мове і матэматыцы. У атэстаце ў яго таксама найвышэйшы бал. І да таго ж — аўтаматычная "сотка" па фізіцы, бо хлопец мае дыплом рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце.
Як распавядала Еўрарадыё, па 400 балаў набралі Паліна Дычэк з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна і Мілена Васько з Мазыра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.